Цёплае свята для асаблівых дзяцей

20.12.2025

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" 18.12.2025 спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна запрасілі на свята ў бібліятэку ім. А. С. Пушкіна сям'і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю раёна.

Для гасцей падрыхтавалі маляўнічы канцэрт, добрыя віншаванні і, вядома, падарункі ад нашых выдатных партнёраў — РГА "Белая Русь" і выдавецкага дома "Звязда".

А яшчэ на свяце працавала наша "Сацыяльная прыёмная", дзе кожны мог атрымаць кансультацыю і адказы на важныя пытанні.

Дзякуй за супрацоўніцтва і сардэчнасць:

  • Бібліятэцы ім. А. С. Пушкіна
  • РГА "Белая Русь"
  • Выдавецкаму дому "Звязда"

Разам мы робім свет дабрэй. Хай кожнае дзіця адчувае клопат і падтрымку! 

Падпішыцеся на нашы навіны