Рубрыка "Жанчына працы"

05.02.2026

2026 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі аб'яўлены Годам беларускай жанчыны!

І для нас, работнікаў сацыяльнай службы - гэты год асаблівы.

Гэта наш год, таму што ў сацыяльнай службы Рэспублікі Беларусь, як і ў нашага тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна - па-сапраўднаму жаночы твар.

Лічбы гавораць самі за сябе: сёння ў нашым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльныя паслугі аказваюць 96 сацыяльных работнікаў і 67 памочнікаў па доглядзе. З іх: 160 - жанчыны, якія штодня выходзяць на свае маршруты, стукаюцца ў дзверы, працягваюць руку дапамогі і дораць цяпло. Яны - тая самая нябачная, але моцная нітка, якая звязвае грамадства, падтрымлівае самых уразлівых і захоўвае чалавечую годнасць у самых складаных жыццёвых сітуацыях.

Менавіта таму, у рамках Года беларускай жанчыны, мы з гонарам запускаем нашу спецыяльную рубрыку "Жанчына працы". Рубрыку пра будні нашых гераінь, якія ўвабралі ў сябе ўсе аспекты гэтай неверагоднай прафесіі:

  • прафесіяналізм - дзе кожнае дзеянне заснавана на веданні, вопыце і жаданні знайсці лепшае рашэнне;
  • міласэрнасць - тая душэўная шчодрасць і спагадлівасць, якія нельга прапісаць у службовай інструкцыі;
  • стойкасць - тая ўнутраная сіла, якая дазваляе несці груз чужога болю і не губляць веру ў вынік;
  • адданасць - вернасць свайму пакліканню, сваёй справе і сваім атрымальнікам паслуг год за годам.

У нашай рубрыцы "Жанчына працы" мы будзем распавядаць пра лёсы, канкрэтныя гісторыі і будні нашых супрацоўніц. Мы пакажам, што "жанчына працы" ў сацыяльнай сферы, гэта не проста прафесія - гэта пакліканне, характар і вялікае сэрца!

Будзьце з намі!

Сачыце за нашымі публікацыямі!

Разам мы скажам дзякуй тым, чыя праца робіць свет дабрэй і чалавечней кожны дзень!

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: ☎ 51 04 99 ☎ 56 37 35 ☎ 54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны