"Біяптрон" для здароўя і даўгалецця: у нашым аддзяленні з'явілася сучасная святлотэрапія
06.02.2026Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна зараз выкарыстоўвае сучасную немедыкаментозную методыку — апарат "Біяптрон2 (Zepter). Ён стаў магчымы дзякуючы спонсарскай дапамозе Банка Развіцця, які ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне матэрыяльнай базы цэнтра.
Як гэта працуе? Апарат прымяняе метад палярызаванай святлотэрапіі. Мяккае святло дапамагае арганізму аднаўляцца натуральным шляхам - без болю, уколаў і таблетак, што асабліва важна для людзей ва ўзросце.
Асноўныя напрамкі прымянення:
- Гаенне ран і пролежняў.
- Зняцце болі ў суставах і спіне.
- Паляпшэнне стану скуры.
- Агульнае ўмацаванне імунітэту.
Лічбы і факты.
У аддзяленні пражываюць 26 чалавек. Якасны догляд, рэабілітацыя, увага персаналу і падтрымка партнёраў робяць іх жыццё паўнавартасным. Сярэдняя працягласць жыцця тут складае 77 гадоў, і мы імкнемся павялічваць гэтую лічбу!
Патрэбна дапамога?
Калі вы ці вашы блізкія не могуць пражываць дома, мы гатовыя дапамагчы.
Тэлефон для даведак: 54-25-01
Больш падрабязна на сайце.
Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна і нашы пражываючыя выказваюць шчырую падзяку Банку Развіцця за дапамогу і клопат пра здароўе пажылых людзей!
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9186-bioptron-dlya-zdorovya-i-dolgoletiya-v-nashem-otdelenii-poyavilas-sovremennaya-svetoterapiya.html#sigProIde76ef47007

