Сацыяльная служба заўсёды побач!

09.02.2026

Ні адно мерапрыемства ў горадзе Барань не абыходзіцца без нашых спецыялістаў філіяла тэрытарыяльнага цэнтра.

На гэты раз мы сталі часткай чароўнага Свята Дамавіка ў Палацы Культуры. Тут сабраліся жыхары горада ад малога да вялікага - усе, для каго словы "клопат", "утульнасць" і "дабрыня" — не проста словы, а сэнс працы і жыцця.

Мы кансультавалі гараджан аб сацыяльных паслугах, распавядалі аб нашых гуртках і клубах, і, вядома, дзяліліся цяплом у душэўнай атмасферы свята.

Галоўнымі падзеямі сталі майстар-класы:

  • "Намалюй свайго захавальніка" з Ірынай Лазарук
  • "Разблытай канат - навядзі парадак у жыцці" з Марынай Дубінінай

Свята аб'яднала сем'і, падарыла радасць зносін і нагадала: нашы спецыялісты заўсёды гатовыя падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Мы побач!

Падпішыцеся на нашы навіны