Заўсёды побач і гатовыя дапамагчы

12.02.2026

У Аршанскім раёне сумеснымі намаганнямі валанцёраў ГА "БРСМ" і спецыялістаў тэрытарыяльнага цэнтра аднавіў сваю работу Call-цэнтр, задачай якога з'яўляецца аператыўнае выяўленне патрэб катэгараваных грамадзян, а менавіта пажылых людзей і асоб з інваліднасцю.

Як гэта працуе.

Па выніках размовы фарміруецца індывідуальны план падтрымкі: кансультацыя, накiраванне да спецыялістаў і ў дзяржаўныя ўстановы, а таксама іншыя формы падтрымкі.

Чаму гэта важна.

Ранняе выяўленне патрэб дазваляе аператыўна аказаць дапамогу катэгараваным грамадзянам і паляпшае якасць іх жыцця.

Калі вы ці вашы блізкія маеце патрэбу ў падтрымцы, тэлефануйце ў наш колл-цэнтр.

51-22-63

54-05-72

+375-(29)-863-31-33

Падпішыцеся на нашы навіны