Паспяховае завяршэнне праекта "Навучанне ПРА-2025" — новыя гарызонты для сацыяльнай дапамогі ў Аршанскім раёне!
13.02.202611 студзеня 2026 года — важная дата ў гісторыі нашай сацыяльнай службы!
Трэцяя група, якая складаецца з 30 сацыяльных работнікаў, паспяхова завяршыла навучанне і атрымала кваліфікацыю "Сацыяльны работнік" на базе УА "Аршанскі дзяржаўны каледж тэкстыльшчыкаў ім. Г.В. Сямёнава".
Навучанне па праграме прафесійнай падрыхтоўкі служачых стартавала яшчэ ў снежні 2025 года і стала магутным стартам 2026 года!
- Нашы надзейныя партнёры:
- УА "Аршанскі дзяржаўны каледж тэкстыльшчыкаў ім. Г. В. Сямёнава"
- УА "Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж"
Мэты праекта дасягнуты:
- Павышэнне кваліфікацыі сацработнікаў і памочнікаў па доглядзе
- Прадастаўленне якаснай і кваліфікаванай дапамогі насельніцтву
Нашы вынікі:
- 100% адпаведнасць супрацоўнікаў кваліфікацыйным патрабаванням
- 100% гарантыя якаснай дапамогі для жыхароў Аршанскага раёна
Мы перакананыя: інвестуючы ў развіццё супрацоўнікаў, мы павышаем якасць паслуг!
Асаблівая падзяка нашым партнёрам за ўклад, падтрымку і прафесіяналізм. Цэнім супрацоўніцтва і верым у новыя сумесныя праекты!
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:
51 04 99 | 56 37 35 | 54 22 92
+37533364 62 42
+37533347 46 76

