Масленіца аб'ядноўвае пакаленні

24.02.2026

Супрацоўнікі і наведвальнікі філіяла тэрытарыяльнага цэнтра г. Барань Аршанскага раёна прынялі актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным провадам зімы — Масленіцы.

Гэтае светлае свята аб'яднала людзей розных пакаленняў. У цёплай, душэўнай абстаноўцы гучалі народныя песні, прыпеўкі і вершы. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем успаміналі традыцыі і абрады, якімі спакон веку славілася наша зямля.

Галоўным пачастункам, вядома ж, сталі духмяныя бліны - сімвал сонца і надыходзячай вясны.

Віншуем усіх з Масленіцай! Хай у вашых дамах заўсёды будзе цёпла і ўтульна, як на гэтым свяце!

Падпішыцеся на нашы навіны