Адзінства духу і творчасці: тэлемост паміж Оршай і Санкт-Пецярбургам

03.04.2026

2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, адбыўся значны тэлемост паміж ТЦСАН Аршанскага раёна і Комплексным цэнтрам сацабслугоўвання Чырвонагвардзейскага раёна Санкт-Пецярбурга.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася старшыня раённай арганізацыі ветэранаў, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Зінаіда Сяргееўна Хайчанка.

Спецыялісты аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця, наведвальнікі і валанцёры падрыхтавалі канцэртную праграму "Адзінства духу". Гучалі вершы і песні ў выкананні Леаніда Рызога, Алы Касцюковіч, Тамары Чарняўскай і Соф'і Савельевай.

Запальны танцавальны эцюд падарыў калектыў "Рытм", зарадзіўшы ўсіх патрыятызмам і энергіяй!

Такія праекты сціраюць межы, пашыраюць творчае супрацоўніцтва і даказваюць: наша сяброўства мае моцны падмурак.

Падпішыцеся на нашы навіны