"Навядзем парадак разам!" Супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна прывялі ў парадак ферму ў Тарчылава
03.04.2026У рамках месячніка работнікі сацыяльнай службы на справе пацвердзілi сваё крэда - "Не заставацца ў баку". З венікамі, граблямі і добрым настроем яны ачысцілі тэрыторыю фермы ў вёсцы Тарчылава, унёсшы ўклад у добраўпарадкаванне раёна.
Гэты суботнік стаў прыкладам таго, што клопат пра малую радзіму праяўляецца ў рэальных справах за межамі кабінетаў. Падтрымліваць чысціню там, дзе жывуць і працуюць людзі, — агульная задача, пад сілу кожнаму.
Дзякуем калектыву за актыўную пазіцыю і працу, якая зменьвае свет!
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9435-navedjom-poryadok-vmeste-sotrudniki-ttsson-orshanskogo-rajona-priveli-v-poryadok-fermu-v-torchilovo.html#sigProIdf21ded7bde
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9435-navedjom-poryadok-vmeste-sotrudniki-ttsson-orshanskogo-rajona-priveli-v-poryadok-fermu-v-torchilovo.html#sigProIdf21ded7bde

