Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

03.04.2026

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве раённага аддзялення партыі "Белая Русь". У знакавы дзень двое нашых калег папоўнілі шэрагі партыі і атрымалі партыйныя білеты. Усяго ў "Белай Русі" сёння знаходзяцца 23 актыўныя работнікі цэнтра на чале з кіраўніцтвам.

Цалкам падтрымліваем стратэгічную мэту партыі: умацаванне незалежнай, моцнай, квітнеючай Беларусі, пабудова сацыяльна справядлівага грамадства, аб'яднанне грамадзян на аснове нацыянальных інтарэсаў і духоўна-маральных каштоўнасцяў.

Разам мы - каманда! Кожны грамадзянін павінен быць свабоднай, самадастатковай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца на карысць роднай Беларусі!

Падпішыцеся на нашы навіны