"30 дзён да Перамогі"

10.04.2026

Маладзёжны актыў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ТЦСАН Аршанскага раёна прыняў удзел у маладзёжным форуме "30 дзён да Перамогі", які прайшоў у г. Віцебску.

У рамках форуму нашы спецыялісты прынялі ўдзел у:

  • ускладанні кветак да мемарыяльнай зоркі ў Алеі памяці;
  • адкрыцці мерапрыемства, прысвечанага 81-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
  • агляднай экскурсіі па тэрыторыі вайсковай часці 5524 г. Віцебска;
  • рабоце палявой кухні;
  • адкрытым дыялогу "Перамога - адна на ўсіх!"

Удзел маладых спецыялістаў у такіх мерапрыемствах дапамагае выхоўваць у сабе і іншых каштоўнасці памяці, павагі і гонару за гістарычную спадчыну краіны. Гэта важна для ўмацавання грамадзянскага адзінства і захавання гістарычнай праўды пра Вялікую Перамогу.

Падпішыцеся на нашы навіны