ТЦСАН Оршы: кансультацыі, парады і душэўныя сувеніры
16.04.2026З 15 па 18 красавіка тут праходзіць рэспубліканскі кірмаш, дзе сабралася больш за 30 удзельнікаў з Беларусі (Віцебск, Мінск, Бабруйск, Гомель, Магілёў) і Расіі (Смаленск, Бранск, Масква).
І мы там! Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна запрашае вас на сваю ўтульную пляцоўку.
Што вас чакае ў нашай сацыяльнай прыёмнай:
- Кансультацыі па паслугах цэнтра, мерах падтрымкі і льготах.
- Карысныя парады: кібербяспека і бяспечны побыт.
- Падпіска на наш Telegram-канал - будзьце ў курсе галоўных навін.
Асаблівая частка кірмашу - гандаль вырабамі ручной работы. Іх стварылі ў нашых майстэрнях людзі з інваліднасцю. Гэта не проста сувеніры, а душэўныя падарункі з асаблівым сэнсам.
Кірмаш працуе да 18 красавіка ўключна.
Цэнтральная плошча Оршы.
Чакаем вас у госці!
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9483-ttsson-orshi-konsultatsii-sovety-i-dushevnye-suveniry.html#sigProIdb7b2976260
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9483-ttsson-orshi-konsultatsii-sovety-i-dushevnye-suveniry.html#sigProIdb7b2976260

