Семінар-практыкум "Роўны для роўнага"

06.05.2026

5 мая, у Міжнародны дзень абароны правоў людзей з інваліднасцю, у бібліятэцы ім. Пушкіна прайшоў семінар-практыкум "Роўны для роўнага".

Арганізатары: публічны цэнтр прававой інфармацыі (у рамках праграмы "Бібліятэка — школа прававых ведаў"), ТЦСАН Аршанскага раёна і валанцёры школы №20.

Эксперты з інваліднасцю - актыўныя атрымальнікі паслуг ТЦСАН Аршанскага раёна - распавялі пра галоўнае:

  • Марына Шайдо - аб дапамозе людзям з парушэннямі апоры і руху.
  • Андрэй Яскевіч - пра падтрымку слабавідушчых.
  • Ніна Світко і перакладчык Вольга Кастрова - аб узаемадзеянні з нячуючымі.

Маладыя аршанцы пазнаёміліся з паслугамі ТЦСАН і навучыліся на практыцы:

  • размаўляць на мове жэстаў,
  • дапамагаць чалавеку ў крэсле-калясцы пераадольваць бар'еры,
  • суправаджаць невідушчага чалавека.

Гэты семінар - яшчэ адзін напамін: магчымасці ў нас могуць быць рознымі, але правы і патрэба ў павазе - роўнымі для ўсіх.

Інклюзія пачынаецца з сэрца і гатоўнасці чуць адзін аднаго

Падпішыцеся на нашы навіны