Сувязь пакаленняў. Свечка памяці, якая аб'яднала юнацтва і мудрасць

06.05.2026

Цеснае ўзаемадзеянне з аршанскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў - гэта па-сапраўднаму важная работа.

5 мая актыўныя наведвальнікі аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ТЦСАН Аршанскага раёна сталі ўдзельнікамі кранальнага мерапрыемства "Свечка памяці". Яно прымеркавана да святкавання 81-й гадавіны Дня Перамогі і прайшло на базе ДУА "Сярэдняя школа №21 г.Орша" ў рамках праекта "Прыцягненне пакаленняў".

Ветэраны, школьнікі і прадстаўнікі "срэбнага ўзросту" разам успомнілі важныя старонкі гісторыі. Такія сустрэчы - тая самая жывая нітка, якая не дае перапыніцца памяці і павазе да мінулага.

Захоўваем гісторыю. Шануем герояў. Злучаем сэрцы.

Падпішыцеся на нашы навіны