Навучанне догляду за непрацаздольнымі грамадзянамі

07.05.2026

ТЦСАН Аршанскага раёна запрашае на бясплатнае навучанне практычным навыкам догляду. Гэта дапаможа зрабіць догляд камфортным для падапечнага і бяспечным для даглядаючага.

Чым дапаможам:

  • Практычныя навыкі: дапамога ў перамяшчэнні, асабістая гігіена, кармленне і пітво
  • Рэкамендацыі па ўладкаванні жылля
  • Кансультацыі па доглядзе

Як атрымаць паслугу:

Звярнуцца ў ТЦСАН з пашпартам, заявай і (пры наяўнасці) дакументамі аб ільготах.

Хто можа атрымаць:

Грамадзяне, якія даглядаюць за інвалідам I групы або асобай старэй 80 гадоў і якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе.

Кантакт:

Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 43

8(033) 347-46-76

54-22-92

Дапамагаем тым, хто клапоціцца пра блізкіх!

Падпішыцеся на нашы навіны