Аршанскі раён далучыўся да віншавання ветэранаў і ўручэння выплат да Дня Перамогі

07.05.2026

Кіраўнікі раёна пабывалі ў гасцях у былых вязніц канцлагераў — Кацярыны Якаўлеўны Лысенковай, Клары Леанідаўны Рахманьковай, Любові Фёдараўны Сазончык і Вольгі Васільеўны Казловай.

Ім выказалі падзяку:

  • старшыня райвыканкама Л. І. Мойжык,
  • старшыня райсавета І. В. Хамутоўская,
  • нам. старшыні райвыканкама А. А. Пракоф'ева,
  • начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Т. А. Захарава,
  • начальнік Аршанскага РУПС І. Г. Жыркевiч.

Ветэранам уручылі аднаразовую матдапамогу (па Указу Прэзідэнта), а таксама зладзілі свята з выступленнем ансамбля "Гагарынскiя музыкі".

Нізкі паклон за стойкасць! З надыходзячым Днём Перамогі!

Падпішыцеся на нашы навіны