Дзень Перамогі: як у Оршы ўшаноўваюць памяць герояў без бар'ераў

11.05.2026

Напярэдадні 9 Мая па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Дзякуючы ТЦСАН Аршанскага раёна яны даступныя для ўсіх!

Удзельнікі клуба для людзей з парушэннямі слыху "Мой скарб" разам з перакладчыкам жэставай мовы Вольгай Віктараўнай Кастровай наведалі мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава. Экскурсія дазволіла ім у поўнай меры дакрануцца да гісторыі легендарнага партызанскага камандзіра.

Важна! Усе раённыя мерапрыемствы суправаджаюцца жэставым перакладам.

Патрэбна дапамога перакладчыка? Далучайцеся!

Прыходзьце асабіста: г. Орша, вул. Леніна, д. 43, каб. №14

Або скарыстайцеся паслугай анлайн-кансультацый "Жэст дапамогі Орша": WhatsApp: +375 25 900 74 95

Разам мы зможам больш. Памяць жывая, пакуль яна даступная кожнаму.

Падпішыцеся на нашы навіны