"Светлая памяць загінуўшым і нізкі паклон жывым": у музеі горада Барань прагучалі франтавыя лісты 1945 года

11.05.2026

Супрацоўнікі філіяла ТЦСАН Аршанскага раёна правялі для сваіх наведвальнікаў кранальнае мерапрыемства ля стэндаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Разам са школьнікамі з сярэдняй школы № 15 (кіраўнік Тэрэса Чабанава) яны ажывілі гісторыю. Хлопцы ў гімнасцёрках эмацыйна распавялі пра генацыд у горадзе, а галоўнае — пранікнёна зачыталі сапраўдныя франтавыя лісты красавіка–мая 1945 года. Жывыя радкі з фронту выклікалі слёзы ва ўсіх прысутных жанчын.

Затым зала спявала "Сінюю хустачку" і "Дзень Перамогі", а пасля замерла ў хвіліне маўчання.

Такія сустрэчы нагадваюць: памяць жывая, пакуль мы памятаем.

Падпішыцеся на нашы навіны