Свята з добрым сэрцам!

02.06.2026

1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у інклюзіўнай кавярні "Добрая кава" ТЦСАН Аршанскага раёна аб'ядналі намаганні: работнікі ўстановы, прафсаюз, індывідуальны прадпрымальнік, школьнікі і зладзілі сапраўднае свята для дзяцей з інваліднасцю.

Аршанская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў выступіла спонсарам. Старшыня Таццяна Цішкова павіншавала рабят і ўручыла сертыфікат на музычнае абсталяванне — гэта падарунак для нашага інклюзіўнага ансамбля "Добрыя гукі"!

Сюрпрызам стала забаўляльная праграма: мора смеху, гульняў і пазітыву ад аніматараў. А валанцёры СШ №20 ім. І.А. Флёрава арганізавалі для маленькіх гасцей займальныя настольныя гульні.

Акрамя таго, у гэты дзень працавала сацыяльная прыёмная — кожны жадаючы атрымаў прафесійную кансультацыю.

Дзякуй кожнаму, хто дапамог стварыць для дзяцей гэтае добрае свята!

Падпішыцеся на нашы навіны