З днём нараджэння!

05.06.2026

4 чэрвеня 2026 года сваё 96-годдзе адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мартыненка Валерыя Іосіфаўна.

Імянінніцу ў такі выдатны дзень прыйшлі павіншаваць супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна і старшыня аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання Савета ветэранаў Зінаіда Сяргееўна Хайчанка.

У адрас Валерыі Іосіфаўны прагучалі цёплыя пажаданні даўгалецця, моцнага здароўя і дабрабыту. У знак павагі і падзякі ветэрану ўручылі кветкі і памятныя падарункі. Мы ганарымся вашым пакаленнем і заўсёды побач.

Падпішыцеся на нашы навіны