Джэнтльмены не старэюць — яны адкрываюць новыя гарызонты!
09.06.2026У рамках конкурсу "Актыўнае даўгалецце — 2030" ТЦСАН Аршанскага раёна дзеліцца гісторыяй, якая разбівае стэрэатыпы. Удзельнікі клуба "Джэнтльмены" даказваюць: новыя навыкі вядуць да асабістых прарываў.
Нашы героі:
- Эксперты "яснай мовы" — валанцёры, якія дапамагаюць пажылым і людзям з інваліднасцю разумець складаную інфармацыю.
- Каралі балю — на абласным Калядным балі дзякуючы новым танцавальным навыкам яны зрабiлі сапраўдны фурор!
- Ад футбола да вакалу — Аляксандр Старавойтаў раней ганяў мяч, а цяпер спявае ў сацпансіянатах: "Не думаў, што праз столькі гадоў буду радаваць людзей песняй"
- Тэатральны прарыў — Уладзімір Казачэнка, былы строгі кіраўнік, бліскае ў студыі "Катарсіс": "Гэты ўзрост адкрыў для мяне гарызонт тэатральнага мастацтва. Я зажыў зноўку!"
Удзельнікі клуба "Джэнтльмены" даказалі: 65+ — не закат, а світанак новых магчымасцяў.
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9703-dzhentlmeny-ne-stareyut-oni-otkryvayut-novye-gorizonty.html#sigProId659840761f
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9703-dzhentlmeny-ne-stareyut-oni-otkryvayut-novye-gorizonty.html#sigProId659840761f

