Роднае сваё: новы транспарт для сацыяльнай службы

01.07.2026

У ТЦСАН Аршанскага раёна - вялікае абнаўленне! Сацыяльныя работнікі атрымалі адразу 14 новых веласiпедаў ад ТАА "МотаВелаЗавод".

І гэта не проста транспарт. Кожны веласiпед ужо гатовы адправіцца ў шлях — да тых, хто чакае дапамогі. Са зручным кошыкам, у якi змяшчаецца сумка з самым неабходным. Прыехаць не з пустымі рукамі, а з рэальнай падтрымкай — зараз яшчэ прасцей.

Галоўная мэта — каб кожны жыхар Аршанскага раёна, дзе б ён ні знаходзіўся, атрымліваў дапамогу хутка, якасна і своечасова. Хуткасць + даступнасць + чалавечае цяпло — менавіта так мы разумеем сацыяльны клопат.

Веласiпеды ад "МотаВелаЗавод" — гэта сімвал надзейнасці і якасці. А ў руках нашых сацработнікаў — яшчэ і сімвал дабрыні, якая дастаўляецца прама да парога

Дзякуй вам, нашы дарагія сацыяльныя работнікі, за ваша сэрца і штодзённую працу! Шчаслівага шляху на новых колах!

Медыя

Падпішыцеся на нашы навіны