3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

03.07.2026

У гэты знамянальны дзень калектыў ТЦСАН Аршанскага раёна з гонарам прайшоў у святочным шэсці прадпрыемстваў і арганізацый горада. Мы - частка вялікай гісторыі сваёй краіны!

Калону ўзначаліла дырэктар Кацярына Муранкова.

У страі - 35 лепшых супрацоўнікаў сацыяльнай службы ў фірменнай вопратцы: загадчыкі аддзяленнямі, спецыялісты, вадзіцелі і нашы незаменныя сацыяльныя работнікі.

Асаблівы сімвал шэсця - прыгожа ўпрыгожаныя новыя ровары, набытыя установай напярэдадні свята, якія замыкалі калону!

Быць часткай такой грандыёзнай падзеі - вялікі гонар. Мы прапагандуем сваю працу, ствараем станоўчы вобраз сацыяльнай сферы і з радасцю адкрыты насельніцтву!

Медыя

Падпішыцеся на нашы навіны