Увага: махлярства!

14.07.2026

У нашай краіне не існуе працэдуры дэкларавання грашовых сродкаў праз перавод іх на бяспечны рахунак або перадачу трэцім асобам.

Папулярныя схемы падману

  • ФАЛЬШЫВЫЯ АБ'ЯВЫ
  • АБМАН З ICLOUD
  • ЗВАНКІ АД "СЛУЖБ"

5 ПРАВІЛ БЯСПЕКІ

  • Выкарыстоўвайце бяспечныя плацяжы. Не перавадзіце перадаплату на асабістыя карты прадаўцоў ("па нумары тэлефона"). Пры пакупках на платформах аб'яў карыстайцеся ўбудаванай "Бяспечнай здзелкай", дзе грошы рэзервуюцца сістэмай, а не сыходзяць напрамую прадаўцу да атрымання тавару.
  • Нікому не паведамляйце коды з SMS, паролі і асабістыя дадзеныя. Не пераходзіце па спасылках з падазроных лістоў і паведамленняў у мэсэнджэрах.
  • Не ўваходзьце ў чужы iCloud і не перадавайце доступ да сваёй прылады трэцім асобам.
  • Не верце званкам з пагрозамі, кім бы ні прадставіўся суразмоўца. Неадкладна спыніце размову!
  • Правярайце інфармацыю толькі праз афіцыйныя кантакты арганізацый.

Калі вы падазраяце падман - неадкладна звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102

Падпішыцеся на нашы навіны