Узрост - гэта проста лічба!

20.07.2026

У рамках конкурсу "Актыўнае і здаровае даўгалецце 2030" у намінацыі "Сярэбраны ўзрост — крок да новых гарызонтаў" ТЦСАН Аршанскага раёна прадстаўляе Жанну Кірылаўну Літоўскую!

Былы супрацоўнік, а сёння актыўная наведвальніца філіяла ў г.Барань, яна даказвае: жыццё з гадамі толькі пачынаецца.

Чым натхняе?

  • Водзіць аўто, падтрымлівае форму з дапамогай сустаўнай гімнастыкі.
  • Дапамагае тым, хто жыве ў нястачы.
  • Удзельніца ўсіх мерапрыемстваў і душа клуба паэтаў.

Яе візітоўка - непаўторны стыль і элегантнасць.

Парада гераіні:

"Рух - гэта жыццё! Я шчаслівая, калі магу дапамагчы іншым і сесці за руль. Клопат пра сябе, аптымізм і актыўнасць — сакрэты даўгалецця!"

Падтрымаем Жану Кірылаўну лайкамі!

Жывіце ярка ў любым узросце!

Падпішыцеся на нашы навіны