Чысціня пачынаецца з нас!

20.07.2026

Сёння, 18 ліпеня, калектыў ТЦСАН Аршанскага раёна з энтузіязмам выйшаў на раённы суботнік!

Праца кіпела адразу на дзвюх пляцоўках:

  • Аддзяленне актыўнага даўгалецця (аг. Бабінічы)
  • Аддзяленне кругласутачнага знаходжання (в. Тарчылава)

Што мы паспелі зрабіць?

  • Скошана трава і прыбраны тэрыторыі
  • Вымыты платы і афарбаваны бардзюры
  • Праведзена праполка кветнікаў
  • Абрэзаны кусты і ўладкаваны новыя дарожкі

Суботнік прайшоў арганізавана, дружна і на славу! Дзякуй кожнаму за ўклад ва ўтульнасць і прыгажосць нашых аддзяленняў. Разам мы робім свет вакол лепшым! Разам - мы сіла!

Падпішыцеся на нашы навіны