Бяспека пачынаецца з клопату!

24.07.2026

У Аршанскім раёне завяршылася дабрачынная акцыя па прывядзенню домаўладанняў пенсіянераў і людзей з інваліднасцю ў пажарабяспечны стан, арганізаваная дабрачынным каталіцкім таварыствам "Карытас".

У рамках акцыі было выдзелена 40 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Яны былі ўстаноўлены 17 грамадзянам, якія асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы:

  • 10 сем'ям з дзецьмі з інваліднасцю;
  • 5 грамадзянам пенсійнага ўзросту;
  • 2 людзям з інваліднасцю I групы.

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік — гэта простая прылада, якая можа своечасова папярэдзіць аб небяспецы і выратаваць жыццё.

Шчыра дзякуем Дабрачыннаму каталіцкаму таварыству "Карытас" https://caritasvitebsk.by/ за аказаную дапамогу, увагу і ўклад у забеспячэнне бяспекі жыхароў Аршанскага раёна. Дзякуючы такім добрым ініцыятывам дамы становяцца бяспечней, а людзі адчуваюць клопат і падтрымку!

Падпішыцеся на нашы навіны