Музыка - гэта мост паміж пакаленнямі!

27.07.2026

Сёння ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аддзяленні ТЦСАН Аршанскага раёна было па-сапраўднаму святочна! Гармонік гучаў так, што ногі самі пускаліся ў скокі, а душы нашых бабуль і дзядуляў сагрэліся ад увагі.

Да нас у госці зазірнулі яркія ўдзельнікі VI Міжрэгіянальнага фестывалю "Гагарынскія сустрэчы".

Дзякуй за зарад бадзёрасці і мора пазітыву:

  • Ансамблю "Гагарынскія музыкі"
  • Уладзіміру Дзям'янаву (Смаленская вобласць)
  • Валянціне Пятроўскай (г. Глыбокае)
  • Генадзю Рачкоўскаму (г. Магілёў)
  • Крысціне Ермаковай (г. Орша)
  • Уладзіміру Масаловічу (г. Орша)

Музычная рэабілітацыя творыць цуды — вочы пажылых людзей ззялі шчасцем! Дзякуем артыстам за гэты душэўны візіт і падораны настрой!

Падпішыцеся на нашы навіны