Рэабілітацыйная значнасць ганчарнай справы
12.08.2026У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна працуе iнклюзіўная ганчарная студыя. Гэта не гурток, а дзейсны інструмент аднаўлення.
Чаму гліна лечыць?
- Развівае маторыку, каардынацыю, адчувальнасць рук.
- Здымае трывогу і стрэс праз тактыльны кантакт.
- Павышае самаацэнку дзякуючы бачнаму выніку.
- Дапамагае ў сацыялізацыі, разбураючы бар'еры ізаляцыі.
Тут не гоняцца за хуткасцю і формай. Шануюць старанне і прагрэс. Удзельнікі асвойваюць рамяство паэтапна: ад замесу да роспісу. Кожны выраб - маленькая перамога!
Запрашаем людзей з інваліднасцю.
г. Орша, вул. Ф. Дзяржынскага, 5а
8029 217-52-68
Прыхадзьце - дапаможам, падкажам, падтрымаем. Усё атрымаецца! Лепім дабро і здароўе разам.
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9928-reabilitatsionnaya-znachimost-goncharnogo-dela.html#sigProId74fa680e77
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9928-reabilitatsionnaya-znachimost-goncharnogo-dela.html#sigProId74fa680e77

