З добрым сэрцам - у новы навучальны год!

14.08.2026

Да 1 верасня застаецца зусім няшмат, а значыць, самы час аб'яднацца, каб падарыць дзецям радасць і падтрымку.

Супрацоўнікі дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "У школу з Добрым сэрцам", арганізаванай БРСМ.

Калектыў ТЦСАН сабраў школьныя прыналежнасці і тавары для творчасці, якія абавязкова спатрэбяцца дзецям у новым навучальным годзе.

Бо добрыя справы - гэта не толькі дапамога. Гэта ўвага, клопат і магчымасць падарыць дзіцяці ўпэўненасць у тым, што яно не адно, што побач ёсць людзі, гатовыя падтрымаць і дапамагчы.

Падпішыцеся на нашы навіны