Перазагрузка для новай рэальнасці: людзі срэбнага ўзросту ламаюць стэрэатыпы!

19.08.2026

18 жніўня ў ТЦСАН Аршанскага раёна прайшла сустрэча з намеснікам дырэктара ТАА "Аршанскі бізнес-інкубатар "Закон і парадак" Сяргеем Худалеевым. Мерапрыемства арганізавала ветэранская арганізацыя пад кіраўніцтвам Зінаіды Хайчанка ў рамках праекта "Срэбны капітал".

Удзельнікі даказалі: пенсія - не фініш, а старт! Жыццёвы досвед — галоўны актыў.

Эксперты казалі пра:

  • асновы эканомікі, фінансаў і малога бізнэсу ў лічбавую эпоху;
  • пакрокавы алгарытм адкрыцця справы без рызык;
  • манетызацыю хобі і ручной работы.

Актыўнае даўгалецце - час новых ідэй і ўпэўненасці! Перазагрузка прайшла выдатна. Дзякуем арганізатарам і бізнес-інкубатару за веды і веру ў старэйшае пакаленне. Наперадзе - новыя вяршыні!

Падпішыцеся на нашы навіны