Чэк-ліст дапамогі для апекуноў
19.08.2026Быць апекуном недзеяздольнага - штодзённы подзвіг. Адпачынкаў і бальнічных няма, але падтрымка дзяржавы — ёсць.
ТЦСАН Аршанскага раёна нагадвае: вы не адны. Вашаму падапечнаму належыць:
- Памочнік па гаспадарцы
Соцработнік сходзіць у краму, аплаціць рахункі, прыгатуе ежу, прыбярэ.
- Перадышка для вас
Пры страце рухомасці - выклікайце памочніка па доглядзе. Час для сябе ці проста сон.
- Развіццё і зносіны
Для людзей з ментальнымі парушэннямі: гурткі, майстэрні, заняткі бытавымі навыкамі (сацыялізацыя і пачуццё патрэбнасці).
- Кругласутачны клопат
Калі догляд стаў непасільным — псіханеўралагічныя пансіянаты: дзяржзабеспячэнне, урачы 24/7, рэабілітацыя, вольны час.
Кансультацыя:
Орша, вул. Леніна, 43, каб. 17.
54-75-57 |+375 29 872-81-10
View the embedded image gallery online at:
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9952-chek-list-pomoshchi-dlya-opekunov.html#sigProIdf2c8db6ce0
https://tcson-orsha.by/be/novosti/item/9952-chek-list-pomoshchi-dlya-opekunov.html#sigProIdf2c8db6ce0

