ТЦСАН Аршанскага раёна паспяхова рэалізуе праект "Адаптыўны спорт – занятак смелых", робячы спорт даступным для людзей з інваліднасцю

19.08.2026

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі ТЦСАН Аршанскага раёна абсталявана зона фізічнай актыўнасці для ўсіх катэгорый: сілавая станцыя, велатрэнажор, бегавая дарожка, эліптычны трэнажор, шведская сценка, партатыўныя трэнажоры і масажоры.

Пры падтрымцы спонсараў набыты спартыўныя гульні:

  • "Новус", "Айрахакей", настольны тэніс;
  • Шашкі і шахматы (у тым ліку адаптаваныя для людзей з парушэннямі зроку!).

Заняткі паляпшаюць работу сэрца, зніжаюць рызыку дыябету, нармалізуюць цукар, здымаюць стрэс, дораць эмоцыі, вучаць дысцыпліне, умацоўваюць цела, трэніруюць памяць і каардынацыю.

Праект мяняе жыцці да лепшага. Далучайцеся! 

  • г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, 5а
  • 8029 217-52-68

Падпішыцеся на нашы навіны