Сакрэт даўгалецця ад Альберта з Тарчылава: лейка, матылька і ніякай "хіміі"

21.08.2026

Агарод - лепшая тэрапія. Лета, цёплая зямля, лейка і матыка - і хваробы адступаюць. Сакрэт актыўнага даўгалецця нашага падапечнага Альберта Федзюкова (ТЦСАН Аршанскага раёна) просты: шчырая любоў да зямлі.

Ён з задавальненнем даглядае кожную градку. Свежае паветра, пасільная праца і вынік - хрумсткія агурочкі, сакавітая зеляніна, духмяны лук. Без нітратаў і лішняй "хіміі". А вырашчанае сваімі рукамі смачней удвая.

Калі ёсць любімая справа і надзейная падтрымка побач, узрост не перашкода. У Тарчылава кожны адчувае сябе патрэбным і жывым.

Запрашаем!

Шукаеце ўтульны дом для блізкіх ці жадаеце стаць валанцёрам? Мы заўсёды рады.

  • в. Тарчылава, вул. Новая, 2.
  • 8 (0216) 54-25-01.

Прыходзьце — падзелімся і ўраджаем, і цяплом.

Падпішыцеся на нашы навіны