Добрыя гукі ад шчырых сэрцаў!

26.08.2026

У інклюзіўным ансамблі "Добрыя гукі" засваенне цымбалаў стала сапраўдным адкрыццём. Гэты народны інструмент гучыць пяшчотна і дрыгатліва або магутна і рытмічна — у залежнасці ад душы выканаўцы.

Для людзей з інваліднасцю ігра на цымбалах — гэта педагогіка, рэабілітацыя і творчасць. Развіваецца маторыка, сыходзіць напруга, з'яўляецца магчымасць самавыяўлення і новыя сябры. Музыка дапамагае сацыяльнай інтэграцыі.

Дзякуем Аршанскай раённай арганізацыі прафсаюза за спонсарскую дапамогу ў набыцці інструментаў. Такія ініцыятывы робяць інклюзію рэальнасцю.

Запрашаем людзей з інваліднасцю на заняткі!

  • Адрас: г. Орша, вул. Фелікса Дзяржынскага, 5а
  • Тэлефон: 8029 217-52-68

Падпішыцеся на нашы навіны