У Дзень ведаў - з клопатам пра дзяцей!

01.09.2026

1 верасня ў ТЦСАН Аршанскага раёна прайшла дабрачынная акцыя. Разам з "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі мы ўручылі заплечнікі дзецям са шматдзетных сем'яў, якім сёння асабліва патрэбна падтрымка.

Для нас важна, каб кожнае дзіця адчувала свята, а бацькі - упэўненасць, што яны не адны. За кожным заплечнікам - шчырае жаданне дапамагчы і падарыць радасць.

Дзякуем "Карытас" за спагадлівасць, добрыя сэрцы і надзейнае партнёрства.

Няхай новы навучальны год будзе лёгкім, цікавым і поўным адкрыццяў для ўсіх дзяцей!

Падпішыцеся на нашы навіны