Аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА) - надзейная абарона дома!

01.09.2026

Што гэта?

Датчык дыму + гукавы сігнал + харчаванне ад батарэйкі "крона". Выяўляе дым і імгненна апавяшчае гучным сігналам!

Як усталяваць?

  • На столі, па цэнтры пакоя.
  • Пры нацяжной столі - на сцяне, 10-30 см ад яе.
  • Не бліжэй за 50 см да кутоў, далей ад вентыляцыі і кандыцыянераў.

МНС раіць усталяваць АПА ў кожным жылым пакоі.

Догляд: чысціце оптыку і своечасова мяняйце батарэйку – аб замене прылада папярэдзіць сама.

Беражыце сябе! Пры НС тэлефануйце 101 ці 112.

Усталюйце АПА - будзьце ў бяспецы!

Падпішыцеся на нашы навіны