«Алімпійскія фантазіі»

15.03.2024

15 сакавіка 2024 года наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грждан прынялі ўдзел у міжпакаленскай спартландыі «Алімпійскія фантазіі», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая прайшла ў Бабініцкай школе.

У ходзе спартыўных спаборніцтваў пажылыя людзі, забыўшыся пра свой «залаты» ўзрост, гулялі ў «хакей» пры дапамозе гімнастычнай палкі, змагаліся ў розных, не менш цікавых конкурсах. Увогуле, праявілі спрыт, хуткасць, прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, волю да перамогі і сапраўдны камандны дух. Хлопцы і дарослыя выдатна правялі час! Такія мерапрыемствы забяспечваюць абмен вопытам і ствараюць мiжпакаленскiя сувязі, якія стымулююць сацыялізацыю пажылых грамадзян. Хочаце далучыцца да спорту? Быць заўсёды ў форме? Знайсці шмат новых сяброў? І паказаць моладзі прыклад?! Запрашаем вас у наша аддзяленне для пажылых грамадзян, тэлефон для даведак 58-79-48.

Падпішыцеся на нашы навіны