Да ўвагi грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей!

19 04 24 30

У сувязі са зменай заканадаўства[1] з 1 ліпеня 2024 г. змяняецца парадак атрымання грамадзянамі пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Пачынаючы з 1 ліпеня 2024 г. грамадзянам, якія пражываюць у горадзе Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання, раённых цэнтрах, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк:

пенсія:

- грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў;

- інвалідам III групы;

дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей[2] (за выключэннем атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця-інвалід да 18 гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян прадастаўлена права выбару - атрымліваць дапамогу праз банк або пошту).

Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна не пазней за 10 чэрвеня 2024 г.:

- адкрыць базавы рахунак у абраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);

- і адначасова запоўніць у банку заяву аб пералічэнні пенсіі (дапамогі).

Банкі-партнёры: ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», «Прыёрбанк» ААТ, ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Сбер Банк», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк», ААТ «Банк Дабрабыт», ААТ «Белзнешэканомбанк».

Па магчымых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама па тэлефонах:

54-88-78, 54-99-49, 54-30-06, 51-04-75, 54-99-29, 54-85-62, 51-04-74

__

 

[1] Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2023 г. № 318-З "Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат".

[2] У стаўленні дапамог, прызначаных упраўленнямі сацыяльнай абароны.

Падпішыцеся на нашы навіны